| ДАЙДЖЕСТ: |
На Вялікдзень у вёсках Лельчыцкага раёну мяняюць «адзенне» каменных крыжоў.У Баравым і Данілевічах іх завуць «каменнымі дзевачкамі», паведамляе «Белсат».
Даўным-даўно маці з дачкой жалі жыта. Дачка ці то загулялася, ці то заглядзелася, не пачула, як маці яе кліча снапы складаць: «Еўка, Еўка, хмара ідзе!». Паводле іншай легенды дзяўчынка надта павольна жала. У любым выпадку маці раззлавалася і сказала: «Каб жа ты каменем стала!». Загрымеў гром і дзяўчынка скамянела.
Цяпер, паказваючы «каменную дзевачку», людзі кажуць: «Вось жа ў нашай Еўкі галоўка, вось плечыкі, а ногі ў зямлю ўраслі». Цягам года і асабліва на Вялікдзень «дзевачкам» нясуць «аброкі»: фартушкі, хустачкі, грошы, цукеркі, кветкі, ягады… На Спаса могуць занесці яблык, а на Вялікдзень абавязкова кладуць чырвонае яйка і пірог.
У Данілевічах перад Вялікаднем, калі ідуць да каменя, не спяваюць песні. Мясцовыя бабулі кажуць нельга, таму што пост. Калі надыходзіць пасха, ля каменя можна абавязкова пачуць песні «Хрыстос уваскрэс» і «Канапелячка».
У народзе ходзяць чуткі, што «дзевачакі» дапамагае пазбавіцца ад алкагалізму і розных хвароб.
Праваслаўныя святары мяркуюць, што месца вакол данілевіцкай «дзевачкі» – заклятае, бо маці дачку пракляла. А вось да каменнага крыжа ў Баравым жанчыны хадзілі як на споведзь, апавядалі пра жаночыя справы, аб якіх саромеліся казаць на споведзь ў царкве. Гэта такія інтымныя рэчы, як аборты, спароны, любоўная варажба…
Акрамя Данілевічаў і Баравога каменныя і драўляныя крыжы «апранаюць» у вёсках Тонеж, Іванава Слабада, Ліпляны, Мілашэвічы Лельчыцкага району.
![]() |
Турпоток в Сочи в этом году может сократиться на 1 млн человек – АТОР
Трамп заявил о готовности ряда стран обеспечить безопасность Ормузского пролива
Ганькина: Компании отказываются от резюме из-за засилия текстов, созданных ИИ
ГРУЗИЯ. Кобахидзе назвал "полной ложью" отчет ОБСЕ по Грузии
ГРУЗИЯ. Китай и Россия стали главными покупателями грузинского лавра
ГРУЗИЯ. Пашинян поблагодарил Ильхама Алиева за снятие ограничений на транзит
Журналист: «До выхода на пенсию — огонь, после — тлеющие угли»
ГРУЗИЯ. Тбилиси призвал Брюссель исправить отношения Грузии с ЕС