| ДАЙДЖЕСТ: |
Турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu абвінаваціла дзве грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Мінску, у сувязях з «тэрарыстамі» — прыхільнікамі Фэтхулаха Гюлена. Падрабязней — у матэрыяле «Радыё Свабода».Ісламскі прапаведнік Фэтхулах Гюлен, які знаходзіцца ў апазыцыі да прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана, міжнароднай супольнасцю не прызнаны экстрэмістам. Гюлен вядомы як заснавальнік грамадска-палітычнага руху «Гізмет», былы імам, пісьменнік. З 1999 году жыве ў штаце Ппенсільванія, ЗША. Паводле англійскага часопіса The Economist, «Гізмет» грунтуецца на ідэях пацыфізму, прапануе сучасны погляд на іслам, а таксама супрацьстаіць экстрэмісцкай плыні - салафізму.
Фэтхулах Гюлен. Фота ўзята з сайта: svaboda.orgАле турэцкія ўлады лічаць Гюлена тэрарыстам і арганізатарам спробы вайсковага перавароту, які адбыўся ў ноч на 16 ліпеня. У Турцыі прыхільнікаў Гюлена нават афіцыйна называюць — Тэрарыстычная арганізацыя Фэтхулаха Гюлена (Fetullahc? Teror Orgutu - FETO).
Моўныя курсы і дзелавая асацыяцыя
У матэрыяле Anadolu Agency згадваюцца дзве турэцкія грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Мінску: адукацыйна-культурная ўстанова «Достлук» і Беларуска-турэцкая дзелавая гандлёва-прамысловая арганізацыя BETID. Паводле агенцтва, абедзьве арганізацыі былі створаныя і фінансуюцца непасрэдна FETO.
«Достлук» (па-турэцку «сяброўства») — гэта курсы турэцкай мовы, якія былі створаныя яшчэ ў 2005 годзе. BETID была створаная ў 2010 годзе, як паведамляецца на іх афіцыйным сайце, быў заснаваны «прадпрымальнікамі-добраахвотнікамі» і мае на мэце «развіццё існуючага эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі». Сайты BETID і «Достлук» выглядаюць цалкам бяскрыўдна, і інфармацыя на іх тычыцца толькі профільных напрамкаў дзейнасці.
На сайтах арганізацыяў фігуруе адзін і той жа юрыдычны адрас — Мінск, вуліца Ефрасінні Полацкай, 1–117. Але, як даведалася Радыё Свабода, па гэтым адрасе BETID і «Достлук» ужо не размяшчаюцца.
Уваход у былы офіс турэцкіх арганізацый BETID і «Достлук». Фота: svaboda.orgЯк распавялі супрацоўнікі суседніх офісаў, туркі з’ехалі каля месяца таму (то бок незадоўга да путчу ў Турцыі, у сувязях з арганізатарамі якога іх абвінавачваюць у СМІ). Нічога падазронага ці незвычайнага ў працы турак не заўважалі, праваахоўнікі туды не прыходзілі. Але і падрабязна расказаць пра супрацоўнікаў турэцкіх арганізацый суседзі не змаглі, бо блізка з імі не сябравалі.
Кіраўніцтва — недасяжнае
Нягледзячы на тое, што туркі пакінулі памяшканне на вуліцы Ефрасінні Полацкай і цяпер не маюць ніякага офісу наогул, самі арганізацыі не былі ліквідаваныя. Але пагутарыць з кіраўніцтвам аказалася справай няпростай. Прадстаўнік BETID пагадзіўся сустрэцца з карэспандэнтам Радыё Свабода, але ў апошні момант адмяніў сустрэчу. Звязацца з кіраўніцтвам «Достлук» не ўдалося наогул. Адміністратар суполкі «Достлук» «Укантакце», якому мы напісалі ў сацсетках, хутка выдаліў сваю старонку.
Між тым мы звязаліся з сакратаркай «Достлук». Спачатку тая заявіла, што цяпер увесь персанал, у тым ліку і кіраўніцтва, у адпачынку да вераьня, а з пачатку сезону плануецца новы набор студэнтаў для вывучэння турэцкай мовы. Паводле словаў сакратаркі, курсы працягнуць працу ў тым жа офісе па вуліцы Ефрасіньні Полацкай. Яна паабяцала, што паразмаўляе з дырэктарам Ахмэтам Гюлемаглу і, магчыма, той дасць згоду на інтэрв'ю. Праз дзень адказу не было, таму Радыё Свабода паўторна патэлефанавала сакратарцы. Гэтым разам інфармацыя значна адрознівалася:
«На сённяшні дзень мы шукаем іншае памяшканне для курсаў. Мы былі вымушаныя з’ехаць з папярэдняга офіса з фінансавых і асабістых прычын. Мабыць, проста было занадта дорага. Спадар Гюлемаглу ў адпачынку і не збіраецца гутарыць з журналістамі, а я не маю права даць вам нумар яго мабільнага. Калі б вы былі прадстаўнікамі ўлады ці праваахоўных органаў, было б прасцей. У любым выпадку, „Достлук“ — цалкам мірная арганізацыя, мы займаемся культурна-асветніцкай працай, шмат дапамагалі людзям».
Сакратарка не змагла дакладна адказаць на пытаньне, калі офіс быў зачынены.
У акаўнце кіраўніка «Достлука» Ахмэта Гюлемаглу ў Фэйсбуку бачна, што ён упадабаў старонкі, прысвечаныя Гюлену, а значыць, у пэўнай ступені цікавіўся ідэямі «Гізмэту».
Злачынцы ці дэсыдэнты?
Трэба адзначыць, што ў матэрыяле Anadolu Agency гаворыцца толькі пра датычнасць BETID і «Достлук» да арганізацыі Фэтхулаха Гюлена, але пра іхнюю супрацьзаконную дзейнасьць нічога не паведамляецца. Таксама застаецца незразумелым, ці ёсць у турэцкіх уладаў прэтэнзіі да сябраў гэтых грамадзкіх структураў і ці сапраўды Анкара лічыць, што BETID і «Достлук» звязаныя з мяцежнікамі.
Радыё Свабода звярнулася з гэтымі пытаннямі да амбасады Турцыі ў Мінску і цяпер чакае адказу.
Між тым ёсць падставы сцвярджаць, што турэцкія арганізацыі, якія размяшчаліся ў Мінску па вуліцы Ефрасіньні Полацкай, калі не адкрытыя прыхільнікі Гюлена, то прынамсі сімпатызуюць турэцкаму апазіцыянэру.
Супрацоўнік суседняга офіса паказаў карэспандэнтам фірмовы каляндар, які яму падаравалі людзі з «Достлуку».
Фота: svaboda.orgАрганізацыя, пазначаная на ім — грамадскае аб’яднанне «Дыялог Еўразія». Высветлілася, што аб’яднанне мае той жа юрыдычны адрас, што і BETID, і «Достлук». На афіцыйным сайце паведамляецца, што ініцыятыва была створаная ў 2009 годзе з мэтай «згуртаваць інтэлігенцыю для распаўсюду ідэяў талерантнасці і міру паміж народамі». У тым жа годзе ў Мінску пры падтрымцы БДУ прайшла канфэрэнцыя «Альянс цывілізацыяў», дзе выступіў з прамовай сам Фэтхулах Гюлен. На мерапрыемстве прысутнічалі амбасадар Турцыі ў Беларусі Вэка Інал і дэпутаты турэцкага парламенту.
Скрыншот сайта «Дыялёг Эўразія»На сайце «Дыялог Еўразія» можна знайсці шмат публікацый, прысвечаных Гюлену. Аб’яднанне таксама выдавала кнігі турэцкага апазіцыянера.
Дырэктар «Дыялогу Еўразія» — Сэзэр Чакмак, ён жа сустаршыня BETID — аўтар шэрагу публікацый пра Гюлена ў аднайменным часопісе «Diyalog Avrasyа». Цікава, што ганаровым старшынёй аб’яднання быў абраны пісьменнік Мікалай Чаргінец.

![]() |
Россия поддерживает контакты с представителями ряда стран Европы – Ушаков
На Северном Кавказе стартовал новый пресс-тур по Северной Осетии и КБР
Глава Росатома заявил, что проект АЭС «Бушер» выдержал испытание военными ударами
МО РФ представило сводку атак сотен дронов ВСУ по российским регионам
КРАСНОДАР. Юрий Бурлачко провел выездную планерку по ситуации в сфере кадровой политики